У суботу, 14 траўня, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і этнагурт «Aksamitnaje Sočyva» запрашае на канцэрт «Ой, там, за тыном»!
Дата: 14 траўня
Час: 17.00
Месца: НЦСМ, Някрасава, 3, Мінск
Вас чакаюць беларускія народныя песні ў арыгінальных музычных апрацоўках з удзелам кельцкай арфы, этнічных ўдарных, духавых ды іншых інструментаў свету. І канешне, сакавіты народны спеў!
Квіткі коштам 15 рублёў можна набыць у касе альбо па спасылцы.