Алесь Чумакоў грае ажно тры канцэрты ў Вільні!

13.05.2023 - 14.05.2023 18:00 - 17:00 ------------ donation

Гэтымі выходнымі, 13 і 14 траўня, гусляр Алесь Чумакоў грае ў Вільні ажно тры канцэрты, каб як след прэзентаваць свежанькі свой альбом «Летуценнік»!



Дата: 13 траўня

Час: 18.00

Месца: Omni Academia, Aukštaičių g. 6-30, Вільня



Дата: 13 траўня

Час: 21.30 (час мясцовы)

Месца: карчма 1863, Bokšto, 2, Вільня


Дата: 14 траўня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры, Vilniaus, 20, Вільня


Вас чакае класіка року па-беларуску ды пад гуслі!

Вам жа хацелася, каб Фрэдзі Мэрк’юры ці Пол Маккартні заспявалі па-беларуску? А вялікі й жахлівы Озі Осбарн? А Віктар Цой? Так будзе!

Над перакладамі працавалі паэты Макс Шчур і Сяржук Сокалаў-Воюш.

Не прапусціце свята паэзіі, беларускай мовы і добрай музыкі!

Адмысловая госця — спявачка Таццяна Ячная.


Уваход — donation.





Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з Максімам Знакам у Быдгашчы

27.06.2026 (18:00 - 20:00) Мейскі цэнтр культуры ў Быдгашчы (MCK) (Marcinkowskiego 12–14)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Купалле пад Мінскам

05.07.2026 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ