У чацвер, 24 жніўня, у прасторы «Accidental Point» вас чакае на творчую сустрэчу мастак Міша Дайліда.
Дата: 24 жніўня
Час: 19.00
Месца: арт-прастора «Accidental Point», вул. Кальварыйская, 21, Мінск
Апошнія тыдні спадар Міша працаваў над карцінамі, якія будуць упрыгожваць дворык прасторы.
«Над карцінамі я працаваў хутка, весела і сціснута, як спружынка. У іх аснову пакладзены сюжэт, як я, кожны дзень чакаю адкрыцця дзвярэй і пакуль чакаю, адчуваю свежасць, раніцу, вецер у валасах — вельмі прыемнае пачуццё. Менавіта тое і стараўся перадаць. Усе аб’екты існуюць у рэальнасці, я іх прапусціў праз сябе, і ўявіў, што я не я і ўвогуле не тут, а дзесьці вельмі далёка. Раней я думаў, што я рамантык, але я не рамантык, я летуценнік», — кажа спадар Міша.
То прыходзьце паглядзець ягоныя працы, пагутарыць з мастаком пад келіх віна ды паслухаць дыджэйскі сэт Улада Скнарына ака Dirty Head і Бляск Баці.
Уваход, здаецца, вольны альбо donation.