У пятніцу, 25 жніўня, у межах выставы «ПРА RADZIMA» адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Марыяй Сыракваш.
Дата: 25 жніўня
Час: 18.00
Месца: ZAL #2, палац мастацтва, вул. Казлова, 3, Мінск
Спадарыня Марыя працуе ў разнастайных графічных тэхніках: лінагравюра, гравюра на кардоне і пластыцы, малюнак вуглём, акварэль, жывапіс.
То пагавораць аб:
культурных архетыпах і іх сімвалічным значэнні ў працах Марыі Сыракваш;
сінтэзе традыцыйнай культуры і актуальных напрамкаў сучаснага мастацтва;
асаблівасцях графічных тэхнік, манументальных падыходах і пераходзе да жывапісных форм.
Мадэратарка — куратарка выставы Кацярына Янкоўская.
Выстава «ПРА RADZIMA» прысвечана гістарычным караням і вытокам мінулага, а таксама стасункам аўтаркі з радзімай.
Спадарыня Марыя адлюстроўвае ўспаміны пра падарожжы, стаўленне да вобразаў Беларусі і фармаванне генетычнага кода асобы.
Квіткі — 6 рублёў поўны, 3 рублі льготны.