У пятніцу, 1 лістапада, у ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца ў Антвэрпне дае канцэрт да Дзядоў мужчынскі гурт «Kasary».
Дата: 1 лістапада
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Царква Найсвяцейшага Сэрца, Lange Beeldekensstraat, 22, Антвэрпэн
Праграма ўяўляе сабой чароўнае спалучэнне старадаўніх беларускіх песень і гукаў традыцыйных інструментаў, такіх як шаранка, дуда, дудка і барабан.
Шматгалоссе мужчынскіх спеваў і містычная атмасфера акунуць вас у свет старажытных абрадаў і традыцый.
Уваход вольны.