ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Заўсёды твой, Коэн»: Андрэй Хадановіч спявае Леанарда Коэна ў Гданьску!

07.11.2022 18:00 - 19:30 (Targ Rakowy, 5/6) Бясплатнае

7 лістапада, у дзень памяці Леанарда Коэна, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч запрашае беларусаў Гданьска на імпрэзу.



Дата: 7 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Targ Rakowy, 5/6, Гданьск


Спадар Андрэй заспявае песні Леанарда Коэна і прачытае ягоныя вершы ў сваіх перакладах.

Вы пачуеце геніяльную «Алілую», а таксама «Гатэль Чэлсі», «Знакаміты сіні плашч», «Танчы да канца любві», «Я ўвесь твой» ды іншыя коэнаўскія шэдэўры па-беларуску.

Прагучаць таксама некалькі песень, звязаных з Коэнам або натхнёных яго творчасцю (Боба Дылана, Яраміра Ногавіцы).

Гданьск як месца дзеяння цалкам дазваляе ўключыць у праграму і легендарныя «Муры» ды іншыя песні Яцка Качмарскага.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ