Адбыўся першы рэліз новага беларускага праекту «Х-МАРА». Склад гурта гэта прадзюсар і кампазітар Андрэй Палупанаў і лід-вакал Воля Аксёнава.
«Песня «Дрэмле вечар» на верш Ларысы Геніюш. У працэсе стварэння яшчэ дзве песні, адна на верш Янкі Купалы, а другая — Наталлі Арсенневай», — дзеляцца музыкі на сваёй старонцы ў Інстаграм.