У пятніцу, 8 лістапада, у Варшаве распачнуцца афлайн-сеансы кінафэста «Паўночнае ззянне».
Дата: з 8 па 10 лістапада
Месца: Kinoteka, палац культуры і навукі, plac Defilad 1, Варшава
Вось якая будзе праграма:
8 лістапада ў 19:00 — «Прамень», балючая споведзь мастачкі, якая разадрала гістарычныя раны і стала ахвярай сэксісцкага палявання на ведзьмаў.
Пасля паказу будзе Q&A з галоўнай гераіняй стужкі, мастачкай Элле-Мі Эйдруп Хансэн.
9 лістапада ў 19:00 — «Пад шэрым небам», камерная драма ў традыцыях «кіно маральнага неспакою» аб вязні сумлення ў рэаліях палітычнага тэрору, натхнёная рэальнай гісторыяй беларускіх журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай.
Пасля паказу рэжысёрка Мара Тамковіч разам з творчай камандай фільма адкажа на пытанні гледачоў.
10 лістапада ў 19:00 — «Хто, калі не мы? Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі», унікальны погляд на сённяшнюю беларускую рэальнасць і жыццё трох жанчын пасля 2020 года — бясстрашнай актывісткі Ніны, заснавальніцы кінафестывалю «Watch Docs Belarus» Тані і праваабаронцы Дар’і.
Пасля паказу адбудзецца размова з аператарам фільма Сяргеем Кавалёвым.
Квіткі коштам 25 злотых можна набыць па спасылцы.