Сёмая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes «Трохвугольнік надзей і смуткаў: Каны — Венецыя — Берлін»

10.11.2024 17:00 - 20:00 (Zoom) Бясплатнае

Запрашаюцца ўсе жадаючыя далучыцца да лекцыі, каб даведацца пра свет кінафестываляў і атрымаць адказы на свае пытанні ад эксперта!

Аўтар: Ігар Сукманаў — кінаэксперт, куратар міжнародных кінафестываляў, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, прэзідэнт беларускай секцыі Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў, адзін з заснавальнікаў Беларускай незалежнай кінаакадэміі, былы праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад».


Дата: 10 лістапада

Час: 17:00 па Варшаве

Месца: анлайн у Zoom ці ў Варшаве (дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі)

Рэгістрацыя: forms.gle

Жанчыны, падлеткі, гуманітарны крызіс, усе страхі жыцця... Ігар Сукманаў, вядучы беларускі фестывальны эксперт, падзеліцца разважанямі аб тэндэнцыях вядучых сусветных кінафестываляў.

Асноўныя пытанні лекцыі:

Якія тэмы, жанры і стылі становяцца цэнтрам увагі на найбуйнейшых фестывалях, такіх як Канскі, Венецыянскі і Берлінскі?

Якія тэндэнцыі ў кінематографе сёння актуальныя для гледачоў і крытыкаў? 

Як сучасныя кінафестывалі ўплываюць на глабальную кінематаграфію, фарміруючы новыя культурныя і эстэтычныя арыенціры? І якія адкрыцці і зоркі з’яўляюцца дзякуючы гэтым падзеям?

Якое месца ў кінасвеце займае беларускае кіно, і як беларусам заваяваць кінематаграфічны Манблан у адсутнасці нацыянальнай кінаіндустрыі?

Мадэратар сустрэчы — Мікалай Лаўранюк, фестывальны куратар, прадзюсар.

Фарматы лекцыі:

Афлайн у Варшаве: магчымасць сустрэцца асабіста і абмеркаваць тэму.

Анлайн на платформе Zoom: далучайцеся з любой кропкі свету.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Бартарны speed friending у Кракаве

04.06.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ