Іншае
Канец: 14.01 (03:00)
Конікі ў Давыд-Гарадку!
Пачатак: 13.01 (13:00)Канец: 14.01 (03:00)
(Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобл.)
У суботу, 13 студзеня, у Давыд-Гарадку — традыцыйнае свята зімовых абрадаў «Конікі».
Дата: 13 студзеня
Месца: Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобл.
Да «Конікаў» мясцовыя жыхары пачынаюць рыхтавацца загаддзя, шукаюць або майструюць арыгінальныя маскі і касцюмы. А пасля ідуць шчадраваць! І гэтай традыцыі больш за сто гадоў.
На вуліцах горада лёгка сустрэць пераапранутых «дзеда», «бабу», «цыганку», «мядзведзя» (і нават грыбоў) — ды каго толькі не!
Галоўная ж фігура абраду — конь з вершнікам.
На цэнтральнай гарадской плошчы будуць кірмашык, атракцыёны ды гульні. А 17-й конікі пойдуць па горадзе шчадраваць!
Самае ж цікавае абяцаюць у 21.00, калі конікі збяруцца на парад. Але ж без спойлераў!
Будзеце ў Давыд-Гарадку — не прапусціце!