У суботу, 18 траўня, 4roomclub кліча на квэст да Ночы музеяў у Кобрыне.
Дата: 18 траўня
Час старту: 20.00
Месца: ваенна-гістарычны музей імя Суворава, вул. Суворава, 14 (уваход з боку вул. Леніна), Кобрын
Квэст пройдзе ў фармаце гульні «Ці праўда, што ... ?»
З дапамогай экспанатаў, касцюмаў, цікавых фактаў і самай атмасферы месца вы паглыбіцеся ў гістарычны антураж.
Гуляць у квэст можна камандамі ад двух да пяці чалавек.
Папярэдняя рэгістрацыя НЕ патрабуецца. Рэгістрацыю можна будзе прайсці на месцы з 19.30 да 20.00. Каманды таксама можна стварыць на месцы.
Удзел дзяцей магчымы толькі з дарослымі.
Правілы і ўмовы гульні ўдзельнікі атрымаюць пры рэгістрацыі. Арганізатары дапамогуць і ўсё растлумачаць.
Вазьміце толькі зараджаны смартфон з інтэрнетам.
Удзел — 10 рублёў, для студэнтаў і навучэнцаў — 5 рублёў.