Ноч музеяў ад класікі да мадэрну з Максімам Багдановічам у Мінску

18.05.2024 - 19.05.2024 19:00 - 02:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 15 рублёў



У суботу, 18 траўня, у музеі Максіма Багдановіча — ноч музеяў.






Дата: 18 траўня

Час: з 19.00 да 02.00

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск 



Прапануюць разам глянуць на мінулае і параўнаць з сучаснасцю, пагуляцца з класічнымі і мадэрновымі формамі, узгадаць старое і даведацца пра нешта новае.


Вас чакаюць: 

Выступленне ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай vs Песні на словы беларускіх паэтаў;

 Спектакль-буфанада «Мушка-зелянушка і Камарык — насаты тварык» ад студэнтаў тэатральнай кафедры БДУКІМ vs Традыцыйны лялечны спектакль батлейка; 

Квіз па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча vs Моўныя рэбусы;

 Салонная гульня «Флірт-залёты» vs Хуткія літаратурныя спатканні;

 Малыя скульптурныя формы з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь vs Майстар-клас па вырабу медаля «Максім Багдановіч»; 

Сучасная анімацыя vs Беларускія дыяфільмы пачатку 1990-х гадоў; 

Архіўныя росшукі vs Нашы продкі ў інтэрнэце; 

Custom адзення ад Святланы Верабей vs Квэст па вопратцы канца XIX — пачатку XX стагоддзя; 

Гісторыі з куфэрка бабы Рузаліі Асьмак vs Метафарычныя карты.



Квіток — 15 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.






Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе” ў Мінску

20.12.2025 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядны канцэрт у Вільні

26.12.2025 (18:00 - 19:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ