У сераду, 10 красавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў ладзяць новую беларускамоўную квэст-экскурсію па выставе «Жарсці па архітэктуры».
Дата: 29 сакавіка
Час: 18.30
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Адмысловая госця — мастачка Петра Клімовіч — пазнаёміць вас са сваімі творамі ў экспазіцыі.
Вы прагуляецеся па экспазіцыі, паслухаеце пра самыя характэрныя раздзелы на выставе, а таксама пашукаеце адказаў на пытаннечкі, якія будуць чакаць нас на шляху.
Кошт квіткоў:
14 рублёў — поўны;
12 рублёў — студэнты дзённай формы навучання;
10 рублёў — пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.