У чацвер, 21 сакавіка, у музеі Якуба Коласа — даследчыца Яніна Грыневіч чытае ў музеі Якуба Коласа лекцыю «Як нацыя вучылася спяваць?»
Дата: 21 сакавіка
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Удзел бярэ і навуковец Сяргей Грунтоў.
Лекцыя прысвечана асобе Антона Грыневіча, збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца.
У цэнтры яго жыцця і дзейнасці — арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне: ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы.
Падчас лекцыі будуць узноўлены малавядомыя этапы біяграфіі Антона Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст., з сучасных пазіцый будзе пераасэнсаваны яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры.
Кошт — 6,50 рублі.