У суботу, 16 лістапада, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў ладзяць квіз «Пра ўсё і ні пра што ў свеце мастацтва».
Дата і час: 16 лістапада ў 15.00
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Прапануюць паглыбіцца ў свет мастацтва.
Удзельнікі разбіваюцца на каманды і спаборнічаюць, выконваючы заданні, якія могуць вар’іравацца ад агульных ведаў да спецыялізаваных тэм.
Падрыхтавалі процьму пытаннечак аб знакамітых мастаках, вядомых творах, гістарычных перыядах і стылях.
Будуць і інтэрактыўныя заданні, такія як распазнанне карцін па фрагментах, абмеркаванне стыляў ці супастаўленне мастакоў з іх працамі.
Удзел — 15 рублёў.
Рэгіструйцеся па спасылцы.