«З намі пра такое не размаўлялі»: лекцыя пра сэксуальнае і гендарнае выхаванне ў Кракаве

17.11.2024 14:00 - 16:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
 


У нядзелю, 17 лістапада, у кракаўскай Прасторы адбудзецца лекцыя-дыскусія пра сэксуальнае і гендарнае выхаванне.







Дата: 17 лістапада

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў




 У якім узросце, як і навошта размаўляць з дзецьмі пра сэкс, інтымную гігіену, сталенне і бяспеку?

 Разам з псіхалагіняй Воляй Гома абмяркуюць: 

Як падтрымаць дзіця ў такой няпростай размове? 

Што і якім чынам абмяркоўваць з дзецьмі рознага ўзросту? 

Якія ёсць міфы і стэрэатыпы пра сэксуальнае выхаванне? 

Падчас сустрэчы арганізатары прэзентуюць часопіс «Сэкс і гендар: як бацькам гаварыць з дзецьмі». Яго можна будзе атрымаць у падарунак.


Для бацькоў, якія прыйдуць з дзеткамі: падчас лекцыі ў суседнім пакоі дзяўчаткі і хлопчыкі ад трох гадоў змогуць пабавіць час разам і з няняй.




 Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Ноч музеяў у Варшаве

17.05.2025 12:00 - 24.05.2025 23:55 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ