Музычная паўза на нашай хвалі! У нядзелю, 14 красавіка, у прасторы «Манахром» — канцэрт лацінаамерыканскага джазу ад Духавога квінтэта і Мішы Пенда!
Дата: 14 красавіка
Час: 19.00
Месца: прастора «Манахром», вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх), Мінск
У арыгінальных аранжыроўках для духавога квінтэта прагучаць кампазіцыі Хуана Тызола, Артура Маркеса, Мігеля дэль Агіла, Чыка Корыя і іншых аўтараў.
У аснове праграмы — разнастайнасць запальных рытмаў музычнай культуры Карыбскага басейна: боса-нова, танга, лаціна.
Для вас граюць:
Дыяна Гантарэнка, флейта
Аляксандр Папсуеў, габой
Віктар Пузыня, кларнет
Віталь Карабухін, валторна
Андрэй Гузееў, фагот
Міша Пенда, барабаны
Квіткі коштам 20 рублёўможна набыць па спасылцы.