Літаратура Іншае Мінск
Канец: 06.03 (20:00)
музей Якуба Коласа
Лекцыя Анатоля Трафімчыка «Атлантыда Якуба Коласа» ў Мінску
Пачатак: 06.03 (18:00)Канец: 06.03 (20:00)
музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Кошт: 6,50 рублі
У сераду, 6 сакавіка, у музеі Якуба Коласа адбудзецца лекцыя Анатоля Трафімчыка «Атлантыда Якуба Коласа».
Дата: 6 сакавіка
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Анатоль Трафімчык, кандыдат філалагічных навук, вядомы коласазнаўца, прапануе паразважаць пра існуючыя прачытанні паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Самае распаўсюджаннае з якіх — «энцыклапедыя сялянскага жыцця».
Праведзенае аўтарам даследаванне дазволіла раскрыць раней невядомыя або слаба распрацаваныя бакі «энцыклапедычнай» інтэрпрэтацыі паэмы.
Галоўная — у тым, што «энцыклапедычнасць» «Новай зямлі» датычыцца старога ладу і гаспадарання, і народнага жыцця, таму ўяўляе сабой, вобразна кажучы, якраз не «новую», але «старую» зямлю — папярэдні, дагістарычны жыццёвы парадак існавання беларускага сялянства.
У назву — «Новая зямля» — ўкладзена сімвалічнасць будучыні: у справе сацыяльна-эканамічнай фармацыі — капіталізму ці сацыялізму, у аспекце палітычнага самаўсведамлення мас — пераход ад этнічнага ўзроўню да нацыянальнага.
Прыходзьце за падрабязнасцямі!
Кошт — 6,50 рублі.