Прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага» ў Варшаве

05.03.2024 18:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае


У аўторак, 5 сакавіка, у Варшаве прэзентуюць кнігу Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага».




Дата: 5 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6, Варшава 



У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам. 

Праўда пра гэты супраціў знішчаная або схаваная ў архівах КДБ, а жывыя сведкі падзеяў памерлі. 

Цягам 20 гадоў пісьменнік і бард Зміцер Бартосік ездзіў па Беларусі ў пошуку праўдзівых сюжэтаў мінулага. Гэтым разам у рукі яму трапілі дакументы Маладзечанскага абласнога суду, якія выпадкова апынуліся ў адкрытым доступе, і ён адправіўся па адрасах важных падзей. 

Аўтар апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведкаў, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. 


Пасля прэзентацыі будзе канцэрт! 


Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Бібліяноч у Гродне

24.04.2026 (18:00 - 22:00) навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17, Ажэшкі, 17, Савецкая, 25)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ