У чацвер, 29 лютага, праект «Унутры» распачынае ў Мінску цыкл лекцый «Мінск. Унутры».
Дата: 29 лютага
Час: 19.00
Месца: галерэя ДК, вул.Герцэна 2а, Мінск
Першую лекцыю чытае гісторык Антон Дзянісаў.
Тэма — «Шматаблічны Менск ці горад кантрастаў. Як фармавалася архітэктурнае аблічча горада».
Лекцыя будзе цікавая тым, хто прагне адкрыццяў, хоча памножыць веды пра родны горад, яшчэ раз пазнаёміцца з яго гісторыяй і архітэктурай.
З пытаннечкамі і па запіс рушце ў каментары да адмысловага паста ў тэлеграм-канале праекта.