У сераду, 28 лютага, у музеі Якуба Коласа адбудзецца інтэрактыўная лекцыя Алены Мікульчык «Кароткая гісторыя беларускай кухні ад паганства да нашых часоў».
Дата: 28 лютага
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Пра што будуць гаварыць падчас лекцыі?
Канешне ж пра беларускую кухню, яе класіфікацыю, пра самыя яскравыя стравы розных напрамкаў беларускай кухні і іх гісторыю.
Кожны ўдзельнік паспрабуе сябе ў кулінарным Што?Дзе?Калі? па-беларуску і зможа пакаштаваць старажытны беларускі пачастунак!
Кошт — 15 рублёў.
Запісвайцеся па нумары +375 17 270 17 02, +375 29 678 15 93 (viber)