У сераду, 8 лістапада, гісторык Антон Дзянісаў чытае ў лекторыі «Фрэскі» дужа цікавую і надзвычай гарадскую лекцыю «Жаночая душа ў беларускай архітэктуры. Выбітныя архітэктаркі і іх унёсак у будаўніцтва Мінска».
Дата: 8 лістапада
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
ХХ стагоддзе стала шмат у чым стагоддзем эмансіпацыі. Жанчыны ўпэўнена ступілі ў грамадскае і палітычнае жыццё, літаратуру, мастацтва, навуку, у свецкія хронікі і на высокія трыбуны. Не засталася ў баку і архітэктура.
На лекцыі вы даведаецеся:
як жанчыны раскрылі сваю душу, праектуючы будынкі, якія сталі візітнай карткай горада. Грацыя, гумар, складаныя пачуцці і далікатнасць увасобіліся ў камені і бетоне.
пра першую беларускую архітэктарку Наталлю Макляцову,
пра яе цярністы шлях з узлётамі і падзеннямі.
пра тое, як ствараліся праекты жылых дамоў, грамадскіх будынкаў, архітэктурных ансамбляў Мінска, паркаў і вуліц.
пра легенду беларускага дойлідства Любоў Усаву.
і пра іншыя жаночыя імёны і іх творы, міма якіх мы праходзім кожны дзень.
Кошт — 20 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы. Альбо наўпрост набывайце квіток па гэтай спасылцы.