Медытатыўны майстар-клас па бія-арце ад Мілы Коткі ў Вільні

06.11.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 35 еўра

У панядзелак, 6 лістапада, у CreateCulture Space — медытатыўны майстар-клас па бія-арце ад мастачкі Мілы Коткі.




Дата: 6 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 


Міла Котка — беларуская мастачка, куратарка і прадзюсерка культурніцкіх праектаў. Яна «хросная маці» беларускага стрыт-арту і сузаснавальніца Vulica Brasil. 

Спадарыня Міла спецыялізуецца на бія-арт іерогліфах і на дзве гадзіны стане вашай праваднічкай у глыб сябе. 

Падчас медытатыўнага майстар-класу вы зможаце паглыбіцца ў рэфлексію праз бія-арт і працу з кветкамі ды ажывіць архаічныя славянскія сімвалы. 

Кожны ўдзельнік абярэ архаічны сімвал, найбольш важны для яго асабістай рэфлексіі ў дадзены момант (сям’я, багацце, зямля, мацярынства, маладосць, краса) і надзеліць архаічную форму новым жыццём праз энергію кветак, уласныя думкі і магію агульнага метаполя. 

Вы будзеце працаваць з жывымі раслінамі і «маляваць» імі свае сімвалы, якія можна будзе пасля забраць дадому, альбо пакінуць выключна ў памяці. 

Мастачка размаўляе на беларускай, англійскай, польскай, рускай і партугальскай мовах. 

Кошт — 35 еўра. У яго ўваходзяць усе матэрыялы. Па жаданні можна прынесці з сабой любімую кветку ці раслінку, у тым ліку палявую. 

Месцаў абмежавана — 12 чалавек. 


То запісвайцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ