У нядзелю, 8 снежня, у беларускім Замку адбудзецца лекцыя «БЕЛАРУСЬ vs „РУССКИЙ МИР“: супраціў хватцы Крамля».
Дата: 8 снежня
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: Замак, Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх), Вільня
Лекцыя прысвечана аналізу ідэалогіі «русского мира», яе складовых частак, уплыву на палітычны рэжым і грамадскую думку ў Беларусі.
Будуць падрабязна разгледжаны расійскі месіянізм, еўразійства, геапалітыка, інструменталізацыя гісторыі і культ вайны, а таксама выкарыстанне «русского мира» ў якасці палітыкі «мяккай сілы».
Пра ўкараненне ідэалогіі «русского мира» ў Беларусі, пра стаўленне да гэтага беларускага грамадства і формах супраціву распавядзе Павел Церашковіч, гісторык, антраполаг, кіраўнік дэпартамента гісторыі ЕГУ, старшыня камісіі Каардынацыйнай Рады па адукацыі.
Уваход вольны.