У чацвер, 4 красавіка, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Беларуская рэжысура: Андрэй Андросік».
Дата: 4 красавіка
Час: 18.00
Месца: Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД), Крапоткіна, 44), Мінск
Зараз гэтага рэжысёра ведае не так шмат наведвальнікаў тэатраў. Аднак тэатральныя пошукі Андрэя Андросіка займаюць значнае месца ў гісторыі беларускага тэатра.
Найбольш яркім стаў апошні этап яго творчасці — праца ў ТЮГу. Імкнучыся пераасэнсаваць ідэю спектакляў для юнага гледача, ён хацеў стварыць «культурны асяродак сям’і».
Гэта было звязана з задумай аб тым, што тэатр здольны садзейнічаць станаўленню ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў, а таксама — фармаванню паўнавартаснай асобы.
На лекцыі вы даведаецеся пра жыццё і творчасць Андрэя Андросіка, асаблівасці яго рэжысуры і паразважаеце пра тэатр для дзяцей і тое, якім ён можа і нават павінен быць.
Лектарка — Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца.
Лекцыя будзе на рускай мове.
Рэгіструйцеся па спасылцы.