Літаратура Іншае Мінск
Канец: 02.08 (22:00)
прастора «Вершы»
АДМЕНА! Лекцыя-дыскусія «La republique des lettres: дзвюхмоўе ў беларускай літаратуры — традыцыя, праблематыка і мовы сучаснага пісьма» ў Мінску
Пачатак: 02.08 (20:00)Канец: 02.08 (22:00)
прастора «Вершы»
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19)
Кошт: donation ад 5 рублёў
НА ЖАЛЬ, ЛЕКЦЫЯ-ДЫСКУСІЯ АДМЯНЯЕЦЦА!
У сераду, 2 жніўня, у прасторы «Вершы» — лекцыя-дыскусія «La republique des lettres: дзвюхмоўе ў беларускай літаратуры — традыцыя, праблематыка і мовы сучаснага пісьма».
Дата: 2 жніўня
Час: 20.00
Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск
Там, дзе існуе моўная білінгвальнасць, узнікае і літаратурная, пашыраючы моўныя магчымасці аўтарак і аўтараў, але ж у той жа час застаючыся скрыжаваннем для дыскусій.
Не адно пакаленне спрачалася аб прыродзе беларускага літаратурнага дзвюхмоўя і ўзаемадзеяння з дзвюма мовамі на розных узроўнях.
У рэшце рэшт, у трыкутніку паміж лістом і дзвюма мовамі могуць узнікнуць адносіны распластоўвання, сумяшчэння, пераадолення і эксперыментальнасці.
На лекцыі-дыскусіі чацвёра літаратараў раскажуць пра прычыны таго ці іншага моўнага выбару, прачытаюць свае творы, а таксама паразважаюць разам пра дыяхранію, інтэрналізацыі і інтэрнацыяналізацыі беларускага літаратурнага дзвюхмоўя.
Удзел бяруць:
Алена Пальчанка
Вікця Удовіна
Дар’я Трайдэн
Мацвей Драгун
Удзел — donation ад 5 рублёў.