У чацвер, 22 лютага, у музеі Якуба Коласа адбудзецца лекцыя Дзяніса Лісейчыкава «Слуцкія паясы: легенды і факты».
Дата: 22 лютага
Час: 18.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
У беларускай гісторыі цяжка знайсці прыклад больш папулярнага культурнага брэнда, чым «слуцкі пояс».
Іх вытворчасць працягвалася каля паўстагоддзя, і за гэты час паясы паспелі ператварыцца ў легенду.
Нягледзячы на тое, што паясам і іх вытворчасці прысвечана нямала работ у гістарыяграфіі, да канца ХХ ст. у справе іх вывучэння назапасілася вялікая колькасць міфаў і гіпотэз, якія супярэчаць адна адной.
То прыходзьце разбірацца, дзе праўда, а дзе міф!
Кошт — 6,50 рублі. Запісвайцеся па нумары +375 17 270 17 02.