Беларускамоўны нэтворкінг «Клубень» у Варшаве

23.02.2024 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае

У пятніцу, 23 лютага, у Беларускім Моладзевым Хабе — новая сустрэча беларускамоўнага нэтворкінгу «Клубень», прымеркаваная да Тыдня роднай мовы.

Тут размаўляюць на беларускай мове на розныя цікавыя і нечаканыя тэмы.

Правілы простыя: будзе 3 раўнда і адна гульня.

У кожным раундзе вы апынецеся ў невялікай групе з 3-5 новымі людзьмі і атрымаеце тры цікавыя пытанні, каб размова была захапляльнай.

Вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі і поглядамі, стварыць сувязі і пасябраваць з удзельнікамі.

А яшчэ падчас нэтворкінгу вы зможаце адпраўляць ананімныя запіскі адно аднаму, пакідаючы іх у адмысловай паштовай скрыні на стале.

У канцы сустрэчы скрынкі адчыняць і вы атрымаеце прызначаную вам «пошту».

Галоўны дэвіз: no politics — just fun.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся ў апытанцы ў чаце нэтворкінгу.

Дата: 23 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Бібліяноч у Гродне

24.04.2026 (18:00 - 22:00) навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17, Ажэшкі, 17, Савецкая, 25)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

27.04.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ