22 красавіка ў 18:00 у СreateCulture Space адбудзецца лекцыя беларускага брэндолага, заснавальніка агенцтва MOLOKO, Дзяніса Місюлі!
Дата: 22 красавіка
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня
Мова івэнта: RU
Першая лекцыя, 22 красавіка, будзе прысвечана тэме айдэнтыкі. Як прыдумаць такую, якая прынясе прыбытак і атрымае ўзнагароду на Red Dot Design Award?!
Дзяніс Місюля — ўладальнік 2-х узнагарод Еўрапейскай прэміі дызайна і камунікацый Red Dot у галіне брэнд-камунікацый, узнагарод Crystal Adstars і Muse Platinum.
Дзяніс раскажа пра тое, чаму ў аднаго брэнда ёсць ідэя, а ў іншага яе ніхто не заўважае. У межах лекцыі вы атрымаеце практычныя парады, як шукаць і развіваць ідэі для брэндаў і як рабіць іх рабочымі, а значыць прыбытковымі.
Уваход вольны па рэгістрацыі!