У нядзелю, 4 чэрвеня, у Мастацкім музеі — файная лекцыя «Этнакультурныя стэрэатыпы скрозь прызму філасофскай рэфлексіі і жывапісу».
Дата: 4 чэрвеня
Час: 14.00
Месца: Мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск
Прапануюць пагаварыць аб тым, што такое этнічныя стэрэатыпы і якую ролю яны маюць у разуменні этнакультурнай ідэнтычнасці.
Разам з лектаркай вы паглыбіцеся ў тэму этнічнай стэрэатыпізацыі і міжкультурнага ўзаемадзеяння скрозь прызму філасофіі і жывапісу XVIII — сяр. XX ст.
На прыкладах мастацкіх твораў вы высветліце, як жывапіс рэтрансляваў гістарычныя падзеі і асэнсоўваў розныя этнакультурныя праблемы.
Вы даведаецеся аб вытоках павышанай увагі да гэтай тэмы ў XVIII — сяр. XX ст. і разам з лектаркай абмяркуеце пытаннечкі, звязаныя з гэтым феноменам.
Лектарка — Вольга Курбачова, кандыдатка філасофскіх навук, дацэнтка БДУ.
Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея. І рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце!