У суботу, 13 ліпеня, у Музеі гісторыі горада Мінска — лекцыя «Грошы мінчан у гады Першай сусветнай вайны».
Дата: 13 ліпеня
Час: 17.00
Месца: Ратуша, пл. Свабоды, 2а, Мінск
Першая сусветная вайна змяніла палітычную карту свету, сцершы з яе 4 вялікія імперыі. Яна забрала каласальную колькасць ахвяр і паказала новую, нябачаную да таго зброю. Усё гэта знаёма нам яшчэ са школьных падручнікаў.
Але як Вялікая вайна паўплывала на грошы?
Як змяніўся бюджэт дзяржаў і шараговых абывацеляў?
Як уплывала вайна і акупацыя на горад і гараджан?
На лекцыі вы даведаецеся пра асаблівасці грашовага абарачэння на тэрыторыі акупаванага Мінска ў перыяд Першай сусветнай вайны, пазнаёміцеся з прыкладамі тагачаснай валюты: «царскія», «думскія», «керэнскія» рублі, нямецкія маркі, ост-рублі.
Лектарка раскажа аб рабоце казначэйства, казённай палаты і банка, правілах вядзення гандлю.
Лектарка — Юлія Латушкова, старшая выкладчыца гістарычнага факультэта БДУ, даследчыца фінансавай гісторыі Беларусі 1914 — 1924 гг.
Квіток — 7 рублёў.