У чацвер, 30 траўня, у музеі «Палеская веда» адбудзецца лекцыя і майстар-клас «Па адзенні сустракаюць: як адзяваліся палешукі...».
Дата: 30 траўня
Час: 18.00
Месца: музей «Палеская веда», вул. Камсамольская, 15, Мазыр
Правядуць іх навуковыя супрацоўніцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марыя Віннікава і Паліна Богдан.
Вы даведаецеся пра мастацка-пластычныя асаблівасці традыцыйнага беларускага касцюма Усходняга Палесся.
Спадарыня Марыя правядзе майстар-клас па завіванню намітак — традыцыйных галаўных убораў замужніх жанчын.
Госці распавядуць пра касцюмныя комплексы Усходняга Палесся і іх трансфармацыю ў прасторы і часе, асаблівасці сілуэтна-пластычнага і арнаментальнага рашэння ўсходнепалескага традыцыйнага касцюма.
Таксама вы даведаецеся пра паясы Усходняга Палесся, іх дэкаратыўныя асаблівасці і ролю ў касцюме.
Марыя Віннікава шмат гадоў займаецца рэканструкцыяй забытых спосабаў нашэння розных кампанентаў традыцыйнага касцюма, перш за ўсё, жаночых галаўных убораў з наміткамі.
Таму асобная частка лекцыі будзе прысвечана менавіта галаўному ўбору як завяршальнаму камплекту жаночага касцюма — яго практычнаму, эстэтычнаму і семантычнаму значэнню, дэманстрацыі розных спосабаў завівання наметак, якія існавалі на Усходнім Палессі.
Уваход па квітку ў музей — 3.20 рублі. Запісвайцеся па нумары 8 (0236) 258283.