Ш-ш-ш-ш! Бясшумныя кінапаказы пад адкрытым небам у Мінску

31.05.2024 - 28.06.2024 21:50 - 23:34 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 10 рублёў
 

Пакуль тое, у неўміручым музеі-майстэрні Заіра Азгура аднаўляюцца летнія кінапаказы пад адкрытым небам, дзякуй такому ж неўміручаму праекту Cinemascope.






 Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск 



Праграма, вядома ж, ачмурэнная!


31 траўня 21:50 • «Больш дзіўна, чым у раі» 1984, Джым Джармуш

4 чэрвеня 21:50 • «Ліфт на эшафот» 1958, Луі Маль

 7 чэрвеня 21:50 • «Цягнік на Дарджылінг» 2007, Уэс Андэрсан

11 чэрвеня 21:50 • «Шэрбурскія парасоны» 1964, Жак Дэмі

14 чэрвеня 21:50 «39 прыступак» 1935, Альфрэд Хічкок

18 чэрвеня 21:50 • «Лэдзі з Шанхая» 1947, Орсан Уэлс

21 чэрвеня 21:50 • «Беражы сваю хустку, Таццяна» 1993, Акі Каўрысмякі

 25 чэрвеня 21:50 • «Вакацыі спадара Юло» 1953, Жак Таці

28 чэрвеня 21:50 • «Эні Хол» 1977, Вудзі Ален 



Арганізатары раяць апранацца па надвор’і, браць з сабой пледы і, на ўсялякі выпадак, парасоны. Паказ будзе з бесправаднымі навушнікамі — іх раздадуць на ўваходзе (толькі не забудзьцеся, калі ласачка, вярнуць!). 

Фільмы ідуць на мовах арыгіналу з субтытрамі. 



Квіткі коштам 10 рублёў шукайце па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы

28.05.2026 12:00 - 31.05.2026 18:00 стадыён PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1)

Фэст «Магія вагню і святла» ў Лідзе

06.06.2026 (20:30 - 23:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ