Прэзентацыя адукацыйна-навуковай ініцыятывы «На шляху стварэння Беларускага даследчага ўніверсітэта» у Варшаве

29.05.2024 16:00 - 17:30 Imaguru (Twarda, 14/16) Бясплатнае
 

У сераду, 29 траўня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя адукацыйна-навуковай ініцыятывы «На шляху стварэння Беларускага даследчага ўніверсітэта».





Дата: 29 траўня з 16.00 да 17.30

Месца: Imaguru, Twarda, 14/16, Варшава 



Ініцыятыўная група па стварэнні Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта распавядзе пра галоўную канцэпцыю праекта, папярэднюю структуру арганізацыі і падзеліцца планамі па бліжэйшых кроках рэалізацыі праграмы.

 Ініцыятыўная група складаецца з вядомых беларускіх навукоўцаў, спецыялістаў у галіне адукацыі і навукі, менеджараў адукацыі. 


Даследчы профіль універсітэта падкрэслівае, з аднаго боку, важнасць развіцця незалежнай беларускай навукі, сканцэнтраванай на пошуках сучаснай веды ў тых галінах, якія сёння знаходзяцца пад найбольшай ідэалагічнай цэнзурай і рэпрэсіямі ў краіне, а, з іншага боку, мае на ўвазе неабходнасць зрабіць бачным беларускі даследчы фокус для заходняй акадэміі, каб выйсці з-пад уплыву расійскіх і панславянскіх наратываў. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Дзень сярэднявечнай культуры ў Лідскім замку (6+)

29.08.2026 (10:00 - 22:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ