У чацвер, 14 верасня, у віцебскай абласной бібліятэцы аднаўляюць працу курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада».
Дата: 14 верасня
Час: 17.30
Месца: віцебская абласная бібліятэка, вул. Леніна, 8а, Віцебск
І першая лекцыя — «Сігізмунд Юркоўскі: героі і лёсы здымкаў» Людмілы Хмяльніцкай.
Старэйшы віцебскі фатограф адкрыў сваё фотаатэлье на Замкавай вуліцы ў 1867 годзе. Сябраваў з мастаком Ільёй Рэпіным, фатаграфаваў яго дом і сям’ю. У 1882 годзе вынайшаў імгненны фатаграфічны затвор, а ў 1883 — шторна-шчылінны затвор, які стаў прататыпам затвораў сучасных фотаапаратаў.
Людміла Хмяльніцкая раскрые малавядомыя старонкі з гісторыі фотакадраў і адлюстраваных на іх людзей, падзей і самога Віцебска, а таксама раскажа пра жыццё і лёс самога фатографа, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 190 гадоў.
Уваход вольны.