У чацвер, 7 сакавіка, у лекторыі «Фрэскі» — лекцыя пра Саламею Русецкую да 8 сакавіка.
Дата: 7 сакавіка
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
На што здольныя беларускія жанчыны?
Саламея Русецкая — першая ў гісторыі Беларусі жанчына-лекарка. Нарадзілася ў 1718 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У 14 гадоў выйшла замуж за нямецкага лекара Якуба Гальпіра і з’ехала ў Стамбул, дзе і пачала сваю ўрачэбную кар’еру. Асманская імперыя, Балгарыя, Расійская імперыя, Польшча, Сілезія, Маравія, Аўстрыя — карта месцаў, дзе пабывала Саламея.
На лекцыі вы даведаецеся:
Які шлях прайшла першая жанчына-лекарка Рэчы Паспалітай?
Як Саламея дамагалася пастаўленых мэт, прызнання і высокага становішча ў любых умовах?
У чым сакрэт яе энергічнасці, смеласці і моцы?
Лектарка — Алена Воднева, супрацоўніца Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, аспірантка гістарычнага факультэта БДУ.
Кошт — 15 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.