У чацвер, 18 ліпеня, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на лекцыю «Таро: Зорка, Месяц, Сонца».
Дата і час: 18 ліпеня ў 19.00
Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Касмічныя целы заўсёды вабілі сваёй далёкай нязведанасцю і магічным уплывам на планету, менавіта таму чалавек надзяліў іх пэўнымі сіламі.
Прапануюць пагрузіцца ў гісторыю гэтых свяцілаў і паглядзець якія гістарычныя выявы і культурныя коды яны нясуць на сабе ў картах Таро.
На лекцыі вы пройдзеце ад архаічных сімвалаў Зоркі, Месяца і Сонца і ўбачыце, што яны значаць сёння і ці захаваўся код да нашых дзён.
Лектарка — культуралагіня Аляксандра Куўшынчыкава-Няворская.
Уваход — па квітку ў музей. Рэгіструйцеся па спасылцы.