У суботу, 21 снежня, Ганна Сілівончык чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Традыцыйнае адзенне Гарадзеншчыны» ў межах праекта «Кола года».
Дата: 21 снежня
Час: 17:00
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, Мінск
Адзенне Гродзенскай вобласці і, разам з ёй, заходняй часткі Мінскай вобласці, — цікавая і маладаследаваная тэма.
Тут сялянскае адзенне старога тыпу ў цэлым раней выйшла з шырокага ўжытку і дайшло да нашых часоў у малым аб’ёме.
Квіткі — 8 рублёў.