У чацвер, 18 красавіка, у галерэі «Універсітэты культуры» — бясплатная лекцыя «Віцебская школа выяўленчага мастацтва».
Дата і час: 18 красавіка ў 17.00
Месца: галерэя «Універстэт культуры», Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі), Мінск
Віцебская школа выяўленчага мастацтва да гэтага часу застаецца адной з найбольш натхняльных з’яў у гісторыі мастацтва Беларусі.
Падчас лекцыі вы пазнаёміцеся з гістарычным кантэкстам, у якім зарадзілася Віцебская школа, з асноўнымі плынямі і стылямі, якія сфармаваліся ў рамках гэтай мастацкай школы, з выбітнымі мастакамі, чые творы сталі сімвалам гэтай з’явы.
Асаблівая ўвага будзе нададзена ўнікальным рысам мастацкіх традыцый Віцебшчыны, якія працягваюць уплываць на творчасць сучасных мастакоў.
Уваход вольны.