У чацвер, 22 жніўня, у галерэі «Арт Фабрыка» ў межах выставы «Нам засталася спадчына» адбудзецца лекцыя Аляксандры Мятлеўскай «Жывая традыцыя народнага строя».
Дата і час: 22 жніўня ў 19.00
Месца: галерэя «Арт Фабрыка», вул. Свярдлова, 2, Мінск
Спадарыня Аляксандра распавядзе пра беларускія традыцыйныя строі, а таксама на прыкладах пакажа, як правільна апранаць асобныя яго элементы.
Вы зможаце даведацца, з чаго складаюцца жаночыя і мужчынскія строі, як змянялася ўбранне дзяўчыны з узростам, дзе знайсці аўтэнтычнае адзенне ў наш час і нават што рабіць, калі вы хочаце займець уласны строй.
Спадарыня Аляксандра мае сваю калекцыю традыцыйных строяў, шмат з якіх вы маглі бачыць на фотаздымках.
Аляксандра Мятлеўская — даследчыца-аматарка, практык-рэканструктар і майстрыня традыцыйных строяў, якая займаецца пашывам народнага адзення больш за 12 гадоў.
Кошт — 15 рублёў. Запісвайцеся праз дырэкт праекта «Спячая спадчына».