У аўторак, 27 жніўня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-казачны вечар з Алесем Камоцкім «Лета пакуль».
Дата: 27 жніўня
Час: 19.00
Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск
Што можа быць больш шчымлівым, чым восень, дык гэта прадчуванне восені, калі вока толькі пачынае выхопліваць у прасторы знакі прошласці.
Пажаўцелы лісток, саспелы яблык, вячэрні змрок, які гусцее раней, чым звычайна. Момант, калі хочацца ўзмахнуць рукой і з сумам прамовіць: «Лета, пакуль...».
Але азірнешся навокал і пабачыш няспешных мінакоў у лёгкіх строях, удыхнеш прагрэтае паветра, поўнае водараў далёкай навальніцы, гранне вулічных музыкаў на беразе Свіслачы і радасна прамовіш: «Пакуль лета!»
То можа не трэба нічога ўскладняць, а проста слухаць песні і казкі?
То прыходзьце падарыць сабе кавалачак прыгажосці сыходзячага лета.
Уваход — 10 рублёў.