20 ліпеня – шостая паці з серыі Local Heroes, якую мы ладзім сумесна з Post Bar і BIERBANK. Нашым госцем стане сапраўдны герой і піянер беларускай электроннай сцэны Alexi Kutuzov aka I.F.U.
DJs:
ALEXI KUTUZOV aka I.F.U.
STEREOBEAVER
KORNEJ
Art live act:
GRISS LUGARD
20 ліпеня, 19:00
Post Bar (вул. Ракаўская, 20, Менск)
Уваход вольны
Кар'еру дыджэя Лёша распачаў яшчэ ў 1991 годзе, па сутнасці, на заранку электроннай сцэны ў Беларусі. Ён граў у менскіх ДК, кінатэатрах (уяві сабе вечарынку ў «Сільвер Скрыне»), у «Белай Вежы», а таксама ў клубах Лондана, Берліна і Масквы. Як прамоўтар ладзіў незлічоную колькасць праектаў: ад тэхна-тус у Менску і Лондане да Minsk Festival і афіцыйных вечарынак Renaissance і Ministry of Sound у Беларусі і Ўкраіне.
Зараз Лёшу можна рэгулярна паслухаць на праекце «Сияние», а для нас ён сыграе вінілавы сэт, што цікава, нетанцавальнай электронікі, а дзесьці нават і року. Дзе ты яшчэ пачуеш такі сэт ад I.F.U.? Канешне, на хвалях Radio Plato. Супорт – рэзідэнты радыё Stereobeaver і KorneJ.
Апроч музычнай часткі, у бары будзе лайвам маляваць карціны малады беларускі мастак Griss Lugard. Тэма жывапісу – лакальныя героі. Таму заглядвай, магчыма, твой твар трапіць у мастацва.
_______________
Што такое Local Heroes?
Local Heroes – пра культуру прэпаці. З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а таньчыць пад дыджэй-сэты хочацца. З другога – некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней. Таму нашыя тусоўкі пачынаюцца рана.
Local Heroes – пра культуру эдзітаў і альтэрнаціў-дэнс гучанне. Нас цікавіць тая дэмакратычная кропка, дзе грув крыжуецца з нью-вэйвам і электронікай.
Local Heroes – пра мясцовую культуру. Нас цікавяць героі, якія існуюць побач і робяць не менш крутыя рэчы, чым героі наводдаль.
Увесь дзвіж падтрымлівае лакальны бровар Bierbank, гатункі якога ты можаш пакаштаваць у Post Bar. Калі ты не маеш магчымасці прыйсці, уключай Radio Plato – уся туса будзе транслявацца там.
Падзея ў FB і VK.