У нядзелю, 22 снежня, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ладзяць майстар-клас па стварэнні калядных вянкоў.
Дата: 22 снежня
Час: з 18.00 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня
Прапануюць працаваць ў прыродным стылі, без плястыку і штучнага снегу. Затое будзе шмат свежай хвоі, бруснічнік, шышкі, ягады, летнія сушаныя кветкі.
Вы можаце зрабіць мінімалістычны зялёны вянок без дэкору і дадаць сімпатычныя яркія элементы.
Усё пакажуць і дапамогуць. І гарбаткай пачастуюць.
Удзел — 30 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.