У пятніцу, 28 красавіка, у межах выставы «відзікаў» — твораў беларускага традыцыйнага роспісу на шкле, якая зараз ідзе ў галерэі «Цэнтр», ладзяць майстар-клас па роспісе на шкле.
Дата: 28 красавіка
Час: 17.00
Месца: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск
То ў вас ё выдатная магчымасць, натхніўшыся дзівоснымі экспанатамі, стварыць свой ўласны відзік пад кіраўніцтвам майстрыні і куратаркі выставы Вольгі Трубач.
Майстар-клас пасуе дзецям ад 6 гадоў (і дарослым, вядома).
Кошт — 10 рублёў. І яшчэ просяць прынесці ўласную рамку са шклом 13*18 см. Астатнія матэрыялы дадуць.
Запісвайцеся па нумары 8017 342 50 76.