У сераду, 21 лютага, «Беларуская хатка», што на Рабкораўскай, запрашае на майстар-клас мастачкі Ірыны Князевай па роспісе шопераў у межах праекта «Пісаная торба».
Дата: 21 лютага
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: «Беларуская хатка», вул.Рабкораўская, 19 (ст.м. «Інстытут культуры»), Мінск
Вас чакае практычны лекторый па гісторыі і роспіс шопераў у тэхніцы беларускіх маляванак. Гэта будзе вечар сапраўднай творчасці — творчасці сабе ў радасць.
Кожны з удзельнікаў, дзякуючы сваім умелым рукам і таленту, атрымае напрыканцы творчага занятку шопер з аўтарскім дызайнам.
Кошт — 30 рублёў. У яго ўваходзяць практычны лекторый, майстар-клас, шопер, фарбы і іншыя матэрыялы.
Запісвайцеся па нумары 8 017 375 — 52 −13, а таксама праз дырэкт інстаграма музея.