У пятніцу, 27 верасня, у музеі Якуба Коласа — майстар-клас па стварэнні аромамачулак з эфірнымі алеямі.
Дата: 27 верасня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
На майстар-класе вы:
даведаецеся пра ўздзеянне розных водараў на псіхаэмацыйны стан
адчуеце на сабе гэта ўздзеянне
навучыцеся падбіраць водары і метады іх прымянення пад асабістыя запыты
створыце ўласнаруч аромамачулку — цудоўны падарунак для сябе і блізкіх
Ну і канешне, вас чакае зёлкавая гарбата, утульная атмасфера, новыя знаёмствы, сяброўскае кола.
Дапоўніць вечар сумесны праект з інтэрактыўным музеем пахаў «Нос» «Любімыя водары Якуба Коласа».
Акунецеся ў чароўны свет твораў Якуба Коласа. Абяцаюць водары, зробленыя і падабраныя пад творы паэта.
Кошт — 20 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.