Майстар-клас па вырабе дудачкі ды спеўны варштат у Гомелі

13.08.2022 12:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А) 10 рублёў

13 жніўня філіял Веткаўскага музея ладзіць адразу два файныя майстар-класы.



Дата: 13 жніўня

Час: 12.00 і 14.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, Гомель


А 12-й шыкоўны майстар-клас для дзетак (ды і для дарослых), на якім навучыцеся рабіць музычны інструмент з анічога — з галінкі!

Занятак правядзе майстар Міхаіл Лізагуб, які таксама працуе ва ўнікальнай тэхніцы разьбы «Сожская скань».

А стварыўшы сабе дудку, можна будзе на ёй і зайграць!

Кошт — 10 рублёў. Для ўдзелу запісвайцеся па тэлефоне +375(232)509698.

Удзельнікі да 12 гадоў — у суправаджэнні дарослага.


А 14-й жа ўсіх ахвотных клічуць на спеўны сход «Школкі традыцыйных спеваў». Будуць спяваць пазаабрадавыя і жніўныя спевы.

Уваход на спеўны сход — вольны!

Далучайцеся і прыводзьце сяброў!




Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ