Гэтымі выходнымі, 20 і 21 траўня, арт-праект «Revolution» запрашае на міні-фэст «Women Art Revolution».
Дата: 20 і 21 траўня
Час: з 16.00 (час мясцовы)
Месца: Rotacyjny Dom Kultury, Jazdów 3/18, Варшава
Вас чакаюць кароткаметражныя фільмы праекта і выстава з працамі сучасных беларускіх, польскіх і ўкраінскіх мастачак. А таксама варкшопы на тэму стыгматызацыі цела і дыджэй-сэты.
Вось якая праграма:
20 траўня, субота
16:00 — 17:00 Збор гасцей, музыка ад дыджеек з каманды Radio Kapital;
17:00 — 17:30 Куратарская экскурсія по выставе. Мастачкі: Nadya Sayapina и Tanya Kapitonova, Vrogini, Shtepura Olena, Mariya Vasilyeva і Oleksandra Green;
18:00 — 19:30 Тэрапеўтычны перфоманс і варкшоп ІС-ПОД-НЕЕ/S-POD-NIA ад мастачкі Надзі Саяпінай;
19:30 — 20:00 Гутарка з Надзяй Саяпінай;
20:00 — 21:00 Паказ фільмаў і дыскусія з рэжысёркай Дашай Брыян і прадзюсаркай Машай Крук.
21 траўня, нядзеля
16:00 — 17:00 Збор гасцей. Музыка ад дыджеек з Synergy Cult;
17:00 — 17:30 Куратарская экскурсія па выставе;
18:00 — 19:00 Варкшоп па папье-маше ад мастачкі Vrogini;
19:30 — 20:00 Гутарка з мастачкай Vrogini;
20:00 — 21:00 Паказ фільмаў і дыскусія з рэжысёркай Дашай Брыян і прадзюсаркай Машай Крук.
Уваход вольны, адно што на варкшопы трэба рэгістравацца па спасылцы.