У нядзелю, 21 студзеня, у прасторы «аКсяродак» — монаспектакль «Жыў-быў Вожык».
Дата: 21 студзеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: прастора «аКсяродак», вул. Парнаваза 60, Батумі
1986 год. На свет з’явіўся Гордан Шамуэй. Яму было 226 гадоў. І ягоная планета Мэлмак была знішчаная праз ядраваю вайну. Вясёлы малец са складаным лёсам.
Амаль у гэты ж самы час, 22 студзеня, ў Сенненскім радзільным доме нараджаецца пухленькі дзіцёнак. Яшчэ праз 19 гадоў яму прыдумаюць мянушку Вожык.
І, нягледзячы на складаную гісторыю, ён таксама не ўнывае і любыя праблемы перараблівае ў жарты. Вас чакае нясмешная гісторыя пра двух смешных мальцаў. З Мэлмака і з Сянна.
Уваход вольны, данаты вітаюцца і чакаюцца.