Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?
Пачатак: 31.01 (18:00)Канец: 31.01 (19:00)
Літаратурны музей Петруся Броўкі
Наталля Арсеннева – такая ж загадкавая, як гераіні кіназорак Грэты Гарба ці Мішэль Морган.
31 студзеня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?”, якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта “Амазонкі беларускай паэзіі”.
Наталля Арсеннева – аўтарка такога знакавага паэтычнага твора, як “Магутны Божа”, – такая ж загадкавая, як гераіні кіназорак Грэты Гарба ці Мішэль Морган. Генадзь Бураўкін пра яе пісаў: “Доўгія гады яна была для мяне легендай, калі цяжка зразумець, дзе канкрэтны, рэальны чалавек, а дзе – рамантычны вымысел ці хітрая плётка”.
Яе талент высока цаніў адзін з самых строгіх крытыкаў беларускай літаратуры Максім Гарэцкі.
Максім Танк маральна падтрымліваў і пісаў ёй лісты ў Казахстан, куды паэтку выслалі ў красавіку 1940 года.
У 1920-я гады яе вершы з аднолькавым імпэтам прыцягвалі ўвагу пісьменнікаў як Заходняй, так і Усходняй Беларусі.
Пра сябе яна пісала: “Лёс мне казаў сяньня быць амазонкай, / меч даў у рукі, а сэрцу адвагу…”.
Аўтар і вядучы імпрэзы “Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?” – Васіль Дранько-Майсюк.
Вершы Наталлі Арсенневай чытае Анастасія Шпакоўская.
Уваход вольны!
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (8 017) 327-27-50, (8 017) 226-09-81.